Лепельчане помогают поддерживать общественный порядок в городе

Павышэнне прававой культуры грамадзян, прыцягненне іх да аховы грамадскага парадку дапамагаюць забяспечваць захаванне законнасці на нашых вуліцах.
Каб даведацца, як гэта прымяняецца на практыцы, гутарым з Ільёй Казловым, які выконвае абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС, пра дзейнасць добраахвотных дружын на тэрыторыі Лепельскага раёна.
— У цяперашні час на тэрыторыі раёна дзейнічае 23 добраахвотныя дружыны, з іх 14 — у горадзе і 9 — у сельскай мясцовасці. Агульная колькасць дружыннікаў — 147 чалавек, з іх 88 у горадзе і 59 у сельскай мясцовасці.
Перад заступленнем на дзяжурства, звязанае з аховай правапарадку, праводзяцца дэталёвыя інструктажы з папярэдняй тэарэтычнай падрыхтоўкай, давядзеннем канкрэтных задач, растлумачэннем прынцыпаў працы і неабходных дзеянняў у сітуацыях, якія могуць узнікнуць, — адзначыў Ілья Мікалаевіч.
— Ці ўсе жадаючыя могуць стаць членамі добраахвотных дружын?
— Аднаго жадання стаць дружыннікам будзе недастаткова. Член добраахвотнай дружыны павінен адпавядаць гэтаму статусу па сваіх дзелавых і маральных якасцях, а таксама па стане здароўя.
— Дружыннікі выходзяць кожны дзень?
— Выхад членаў добраахвотных дружын ажыццяўляецца згодна з графікам, зацверджаным намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Азаронкам. Часцей за ўсё — перад выхаднымі і ў святочныя дні.
Улік працы дружын ажыццяўляецца з дапамогай запісу ў журнал выхадаў на дзяжурства.
— Якія парушэнні ўчыняюцца часцей за ўсё?
— Распаўсюджанымі правапарушэннямі з’яўляюцца дробнае хуліганства і распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе.
Сумесна з членамі добраахвотных дружын за 9 месяцаў бягучага года затрымана 5 правапарушальнікаў, з іх 5 за п’янства. Акрамя гэтага, праводзілася адпрацоўка інтэрнатаў, сельскіх Дамоў культуры, месцаў масавага адпачынку грамадзян, ажыццяўлялася ахова грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, у ходзе правядзення адпрацовак Лепеля і Лепельскага раёна.
Таксама члены добраахвотнай дружыны праводзяць тлумачальную работу з насельніцтвам, прымаюць меры па прадухіленні крадзяжоў і іншых правапарушэнняў.
Вядома, грамадскі рух не зможа замяніць сабой дзейнасць органаў унутраных спраў. І ўсё ж пэўныя правы, у тым ліку і прымянення сілы, дружыннікі маюць.
Такім чынам, эфектыўная работа добраахвотных дружын шмат у чым спрыяе скарачэнню ўзроўню злачыннасці на тэрыторыі раёна. І няхай імі не затрыманы тысячы хуліганаў без удзелу людзей у пагонах, як гэта было ў Савецкім Саюзе, але водгукі пра іх дзейнасць я чую ад жыхароў нашага раёна заўсёды станоўчыя.
Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.