Лепельчанин попался на удочку интернет-мошенников

inx960x640У №103 за 26 снежня пад рубрыкай “Крымінальная хроніка” была змешчана публікацыя “Патрапілі на вуду махляроў”. Там распавядалася, як праз інтэрнэт хітрыя асобы выманьваюць грошы ў даверлівых і не вельмі дасведчаных у плане камп’ютарнай бяспекі грамадзян. А не так даўно гісторыя атрымала працяг. Завітаў у госці да знаёмых, Дзмітрыя і Таццяны. Муж працуе ў сельскай гаспадарцы, жонка — у водпуску па доглядзе дзіцяці. Жанчына, як і належыць, займаецца гаспадарчымі клопатамі. Завялі размову, сярод іншага ўсплыла і тэма махлярства. Раптам ўзбуджаная Таня кажа:
— Я табе гісторыю раскажу, нават дзве! На мяне тут нядаўна таксама выходзілі махляры. Першы выпадак адбыўся з месяц таму. Прыходзіць мне праз Viber паведамленне з просьбай прыблізна такога зместу: “Дапамажыце мне, калі ласка. Тэрмінова трэба аплаціць чарговы ўзнос за крэдыт. Плацёж трэба рабіць з пластыкавай карткі, а ў мяне яе няма. Ёсць грошы на Yandex-кашальку, але з яго плацяжы не прымаюцца. Ці можна я перавяду грошы на вашу пластыкавую картку, а вы імі заплаціце мой крэдыт?”.
Я на той момант якраз была занятая, укладвала спаць малодшую дачку, адказала, што “зараз занятая, напішыце пазней”. А тыя не ўнімаліся, даслалі паведамленне: “Вы нам дашліце нумар сваёй крэдытнай карткі, а яшчэ лепей — сфатаграфуйце яе і дашліце фота нам, а мы самі вам на яе грошы скінем”.
— Ну і што цябе ўстрымала ад выдачы нумара карткі?
— Самае галоўнае — што мы з Марынай (так завуць дзяўчыну, ад імя якой прыходзілі паведамленні) зусім мала знаёмыя, некалькі разоў сустракаліся на мерапрыемствах, яна і занесла мяне ў групу сяброў у сацыяльных сетках. Я адразу насцярожылася: ну не будзе ж чалавек прасіць дапамогі ў фінансавых пытаннях ад малазнаёмага. Я і вырашыла не спяшацца. А літаральна праз дваццаць-трыццаць хвілін ад Марыны паступае рассылкай паведамленне: “Людзі, будзьце пільныя, маю старонку ўзламалі махляры, рассылаюць просьбы наконт грашовай дапамогі”. Вось так справа і абышлася.
— А другі выпадак?
— Адбыўся зусім нядаўна. На гэты раз паведамленне паступіла ад блізкай знаёмай, добрай сяброўкі. Маўляў, падкінь мне грошай, тэрмінова патрэбна. Я, маючы ўжо вопыт, вырашыла праверыць, набіраю ёй па тэлефоне, адбываецца наступны дыялог:
— Алё, Света, прывітанне. Якія ў цябе праблемы, на што грошы патрэбны?
— Не прасіла я ніякіх грошай! — быў катэгарычны адказ.
— Тады віншую, твой інтэрнэт-акаўнт узламаны. Пачакай, не блакіруй яго, я хачу пазабавіцца з гэтымі махлярамі.
І пачалася ў мяне з імі перапіска:
— Света, што ў цябе за праблема, чым магу дапамагчы?
— Ой, Таня, тэрміновенька грошы патрэбныя, падыйшоў час заплаціць чарговы ўзнос за крэдыт (падазраю, гэта тыповы кручок махляроў). Дапамажы!
— А колькі табе трэба?
— 300
— 300 чаго? Рублёў? Долараў? Еўра?
— 300 рублёў. — Нешта яны сціпла папрасілі, таму я вырашыла паказытаць ім нервы і напісала:
— А 300 рублёў досыць, можа больш трэба?
Як яны ўзрадаваліся! Запыты адразу ўзраслі да 500 рублёў, паліліся абяцанкі, што аддадуць сёння ж, маўляў, грошы ёсць, але наяўныя, а плацёж трэба ўносіць безнаяўнымі, з карткі.
Я пісала, што вось-вось перавяду, толькі дачушку спаць пакладу. Потым у мяне рассыпаліся крупы, пагрукалі суседзі, дачка прачнулася і заплакала — адным словам, так я іх вадзіла за нос амаль гадзіну. Нарэшце яны, напэўна, зразумелі, што ніякіх грошыкаў ім не паступіць, а з імі толькі забаўляюцца, таму перапіска ў нейкі момант спынілася.
* * *
Знаёмы эксперт-праграміст, пачуўшы гэты расповед, вывеў наступную выснову:
— Махляры навучыліся добра замятаць сляды, карыстацца спецыяльнымі праграмамі, якія не дазваляюць адсачыць іх. Ліхадзей можа сядзець літаральна ў суседнім доме, а інтэрнэт будзе паказваць, што з вамі вядуць гаворку з Нарыльска ці Лісабона. Тэарэтычна можна выявіць канкрэтнага махляра, але для гэтага спатрэбіцца прыцягнуць шмат сіл і рэсурсаў. Вобразна кажучы, скраў ён 400 рублёў, а, каб знайсці яго і даказаць факт злачынства, спатрэбіцца затраціць чатыры тысячы. Таму самым надзейным сродкам абароны будзе выкананне элементарных правілаў камп’ютарнай бяспекі, і абавязкова пераправяраць сапраўднасць просьбаў аб дапамозе.
С. БАЗЫЛЬ

One thought on “Лепельчанин попался на удочку интернет-мошенников

  • 19.02.2022 в 11:39 дп
    Permalink

    Добры дзень вам і вашай сям’і. Я генеральны дырэктар кампаніі воблачных фінансавых рашэнняў. Мы даем пазыку пад працэнтную стаўку 3% на максімальны тэрмін ад 1 да 15 гадоў для вяртання. Калі вы зацікаўлены, калі ласка, звяжыцеся са мной па гэтай электроннай пошце: vystarcreditunionbank@fastservice.com

    Вы таксама можаце звязацца з намі па Whats-app: +55 11 97763-9143

    Містэр Шон Раян
    Электронная пошта: seanryaninvest993@gmail.com
    Электронная пошта банка: vystarcreditunionbank@fastservice.com
    WhatsApp: +55 11 97763-9143

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.