Лепельчанка Елизавета Шляпо показала высокие знания по физике на республиканском уровне

2ac818f5-e9db-4f32-b5d4-f71b3ffd1d53У канцы мінулага навучальнага года Лізавета Шляпо, на той час навучэнка 11 класа гімназіі імя І. М. Ерашова, заняла першае месца ў Рэспубліцы Беларусь у гульні-конкурсе «Зубраня-2020».
І хоць шмат часу прайшло, аднак крыху нагадаем, бо вынікі прыйшлі нядаўна.
Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася заданне з 30 пытанняў па фізіцы. Кожнае пытанне мела 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны. Сустракаліся і заданні, што не ўваходзяць у праграму навучання.
Колькасць удзельнікаў конкурсу складала 3932 чалавекі, аднак, прыемна адзначыць, гэта не перашкодзіла лепяльчанцы стаць лідарам па веданні такога складанага прадмету.
Ліза зараз вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Апошні навучальны год у гімназіі ў дзяўчынкі быў вельмі насычаным, трэба было грунтоўна падрыхтавацца да тэсціравання, каб паступіць у адзін з прэстыжных вузаў рэспублікі. Намаганні стараннай вучаніцы аказаліся недарэмнымі, яна ўвайшла ў лік студэнтаў з найвышэйшым балам — 385:
— Я падала дакументы на спецыяльнасць «інфарматыка і тэхналогіі праграмавання». Выбрала яе, таму што хачу стаць запатрабаваным спецыялістам. Яшчэ там шмат увагі надаецца матэматыцы, а я яе люблю. У школе падабалася і фізіка. З такімі прадметамі трэба паступаць на тэхнічныя спецыяльнасці, а ў прамысловасць мяне не вельмі цягнула. Вырашыла, што выдатным варыянтам для мяне стане праграмаванне. Выбрала БДУІР адразу — там рыхтуюць выдатных спецыялістаў. Разумела, што для паступлення патрэбныя высокія балы. Атрымаць максімум хацелася, але аддаць усе сілы на адзін прадмет я не магла. У рэшце вынікам задаволена. Нават не ва ўсіх стабальнікаў ў суме выходзіць столькі, — кажа лепяльчанка.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.