Лепельчанка получила Благодарность от Министра юстиции

Штогод у першую нядзелю снежня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень юрыста.

Людзі юрыдычных прафесій ўвасабляюць у жыццё ідэі справядлівасці, выступаюць гарантамі выканання законаў, якія служаць абароне інтарэсаў беларускай дзяржавы і свабод грамадзян. Сваё прафесійнае свята адзначаюць усе работнікі Феміды, выкладчыкі юрыдычных ВНУ і многія іншыя спецыялісты, якія стаяць на варце закона. Дзень юрыста штогод адзначаюць і судовыя выканаўцы.

У гэтым годзе дзень юрыста для калектыва аддзела прымусовага выканання Лепельскага раёна асаблівы, бо свята падарыла яму прыемны падарунак. Напярэдадні знакавай даты начальнік аддзела Кацярына Дзмітрачэнка атрымала Падзяку ад Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Кацярына Віктараўна ўдастоена за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з днём юрыста.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.