Лепельскі Цэнтр рамёстваў — лепшы ў рэспубліцы

29 мая 2021г на пляцоўцы каля Палаца спорту у г. Мінску адбыўся XII Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет», на якім можна было  ўбачыць працу народных умельцаў.

Фестываль-кірмаш «Вясновы букет» праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў, аднаўлення рэдкіх і забытых відаў традыцыйных рамёстваў, павышэння сацыяльнага і творчага статусу народных майстроў, папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.

Сваю працу прэзентавалі і нашы майстры народных рамёстваў «Лепельскі Цэнтр рамёстваў», члены Заслужанага аматарскага аб’яднання Рэспублікі Беларусь «Скарбонка», члены Беларускага саюза майстроў. На фестывалі ўвазе гасцей Сімановіч Анатоль, Размысловіч Таццяна, Залатуха Святлана, Пятрышча Наталля прадставілі віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбу і ганчарную справы, вышыўку, ткацтва беларускага пояса, ткацтва на кроснах, выраб нацыянальных строяў і галаўных убораў. Майстры прымалі удзел у розных конкурсах, а гледачы — у майстар-класах па тым ці іншым рамястве.

Па выніках фестывалю Лепельскі Цэнтр рамёстваў заняў 1-е месца, а майстар Анатоль Сімановіч — 2-е.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.