Лепельскі мерыдыян: пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці

144.4278 Дню праваслаўнай кнігі была прысвечана бібліятэчная выстава-прагляд “Праваслаўная літаратура” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На ёй можна было ўбачыць кнігі з прыходскіх бібліятэк Храмаў Раства Хрыстова, Праабражэння Гасподня, а таксама бароўскага Храма абраза Божай Маці “Неўпіваемая чаша” пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці, пра Вялікіх Святых, падборку часопісаў “Храмы Беларусі”. Зрэшты, не толькі пабачыць, дазвалялася ўзяць дадому і пачытаць літаратуру.
А зусім нядаўна тут прайшла “гадзіна духоўнасці” для дзяцей-інвалідаў па зроку, якія наведваюць тэрытарыяльны цэнтр. Называлася “духоўная гадзіна” “Як Збаўца ў госці хадзіў: пра маральныя паводзіны чалавека”.
Вядучая Алена Стайнова, бібліёграф аддзялення абслугоўвання, выступіла з уступным словам. Прысутныя паглядзелі дыск з фільмам пра духоўнае выхаванне, а затым правялі дыспут-абмеркаванне.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.