Лепельские артисты приняли участие в Фестивале двух рек

two_river_fest-01Удзельнікі вакальнай групы “Вяселіца” Поўсвіжскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Аляксандра Міхно захапляюць сваімі цудоўнымі спевамі не толькі жыхароў раёна, а і рэспублікі, прыхільнікаў сама-
дзейнага мастацтва з іншых краін. Нашы артысты прынялі ўдзел у Фестывалі дзвюх рэк, які па традыцыі праходзіць у рамках святкавання Дня горада Докшыцы. Акрамя лепельскіх вакалістаў, са сваімі спевамі выступілі дзевяць калектываў з Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцей, а таксама з Расіі і Эстоніі. Беларускія народныя песні, якія выканала “Вяселіца”, падарылі ўсім гасцям выдатны святочны настрой.
Нашы артысты ўзнагароджаны Дыпломам за актыўны ўдзел у фестывалі, атрымалі святочны каравай, кандытарскія вырабы ад прадпрыемстваў Докшыц і шмат станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.