Лепельские следопыты посетили воинские захоронения

Амаль у кожнай лепельскай вёсцы на могілках ёсць сваё ваеннае пахаванне. На вясковых кладах, у брацкіх і адзіночных магілах, спачываюць чырвонаармейцы, партызаны і мірныя жыхары, які сталі ахвярамі Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гадоў. Ёсць такое пахаванне і на невялікіх лясных могілках ля вёскі Калінаўка (Рэўтполле), дзе пабывалі следапыты са Слабадской школы. Надпіс на каменным абеліску сведчыць, што тут пахаваны Махніс Ягор Сямёнавіч 1910 года нараджэння, які загінуў у 1943 годзе. Вывучаючы розныя крыніцы стала вядома, што да вайны Ягор Махніс, ураджэнец вёскі Вобалачча, працаваў старшынёй калгаса. Падчас нямецкай акупацыі актыўна супрацоўнічаў з партызанамі. У маі 1943 года быў смяротна паранены падчас налёта на Вобалачча нямецкага самалёта. Ягор Махніс спачыў у роднай зямельцы. Усяго з навакольных вёсак Валатоўкі, Калінаўка, Вобалачча з той вайны не вярнуўся дваццаць адзін чалавек. Валерый Тухта.

На здымку: слабадскія школьнікі ля магілы Ягора Махніса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.