Лепельский ансамбль «Мятліца» стал лидером в республике

Нарэшце падведзены вынікі Рэспубліканскага анлайн-фестывалю беларускай народнай творчасці ГА “БелТІЗ” “З рога ўсяго многа”, у якім узялі ўдзел 59 відэаролікаў.
Трэба сказать, што вылучыла лепшых артыстаў у кожнай з намінацый кампетэнтнае журы, сярод якіх знаходзіліся дацэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Работы былі прадстаўлены ў трох намінацыях: народныя спевы, вусная творчасць, вiдэакліп. Прыемна адзначыць, што лепяльчане ў чарговы раз праславілі Лепельшчыну выдатнымі вынікамі. Журы высока ацаніла творчасць нашых землякоў, i ў намінацыі «вiдэакліп» яны занялі першае месца.

На суд журы быў прадстаўлены кліп беларускай народнай песні «Зялёная вішня» ў выкананні ансамбля «Мятліца».

Трэба сказаць, добры падарунак да свята — Дня народнага адзiнства!!!

Таксама хочацца падзякаваць калектыў Лепельскага тэлебачання за аказаную дапамогу ў стварэннi вiдэаклiпа.

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.