Лепельскія актывісты — лепшыя ў вобласці

IMG_5828=1Сярод навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа і прафесійнага ліцэя нямала здольных, мэтанакіраваных хлопцаў і дзяўчат, якія маюць поспехі ў вучобе, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, ¬удзельнічаюць у шматлікіх творчых конкурсах. Кожны год навучэнцы каледжа і ліцэя актыўна працуюць на ўборцы ўраджаю ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Высокія вынікі на ўборцы льну і бульбы паказалі навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Валавы збор ільну, нарыхтаванага навучальнай установай, склаў 355 тон, валавы збор бульбы — 563,1 тоны. Выдатна праявілі сябе таксама ў сельскагаспадарчых работах і навучэнцы Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Пасля завяршэння работ абедзве ўстановы сталі ўдзельніцамі абласнога конкурсу абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Прыемна адзначыць, што навучэнцы каледжа ў конкурсе занялі ганаровае другое месца. Пярвічная арганізацыя прафсаюза навучэнцаў каледжа, якую ўзначальвае Таццяна Гольдзіна, за высокія працоўныя вынікі ўзнагаро¬джана Дыпломам і грашовай прэміяй у памеры чатыры мільёны рублёў.
Яркімі і насычанымі буднямі жывуць і актывісты пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Хлопцы і дзяўчаты ўражваюць гледачоў сваім артыстызмам у час правядзення гарадскіх святаў, паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі на турыстычных злётах, рыхтуюць запамінальныя канцэртныя выступленні. Кіруе пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй ужо не першы год Святлана Стэльмах. Вельмі прыемна, што творчыя дасягненні ліцэістаў былі ацэнены на высокім узроўні на абласным конкурсе на лепшую прафсаюзную арганізацыю. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі і яе члены ўзнагароджаны Падзякай і грашовай прэміяй у памеры адзін мільён рублёў.
— Наша моладзь — гэта наша будучыня, — адзначае старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работ¬нікаў АПК Сяргей Марціновіч. — Сваёй актыўнай дзейнасцю члены прафсаюзных арганізацый навучэнцаў аказваюць значную дапамогу сельгаспрадпрыемствам. Са свайго боку мы імкнёмся актыўна падтрымаць творчыя напрацоўкі і яркія ідэі, прымаем захады па абароне сацыяльна-эканамічных правоў навучэнцкай моладзі. Так, раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работ¬нікаў АПК чатыры разы за год выплачваюцца стыпендыі ў памеры дзвюх базавых велічынь самым актыўным навучэнцам устаноў. Двое навучэнцаў каледжа атрымліваюць стыпендыі пасля заканчэння кожнага вучэбнага семестра, а навучэнцы ліцэя — па заканчэнні кожнага вучэбнага паўгоддзя. Стыпендыі ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работ¬нікаў АПК прысуджаюцца актыўным хлопцам і дзяўчатам, якія маюць добрую паспяховасць, прымаюць актыўны ўдзел у спартыўным, грамадскім і творчым жыцці ўстаноў.
Мы ганарымся нашай моладдзю і ўпэўнены, што будучыя спецыялісты сярэдняга звяна яшчэ не раз парадуць нас сваімі поспехамі.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: актывісты прафсаюзнага ка¬мітэта Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа Ягор Тухта, Аляксей Чыркоў (247 група), Ганна Раслевіч (241 група) і Павел Генералаў (навучэнец 234 групы).
Фота К. АСОЎСКАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.