Лепельскія дарожнікі падарожнічалі па рэзідэнцыі Дзеда Мароза

Дзед МарозНапярэдадні Новага года ў дарожна-будаўнічым упраўленні №34 была арганізавана паездка работнікаў з дзецьмі ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. У гэтым цікавым, займальным падарожжы ўзялі ўдзел 48 чалавек. Акрамя таго, дзеці дарожнікаў весяліліся, вадзілі карагоды вакол навагодняй ёлкі ў гімназіі імя Ерашова. Дзед Мароз заахвоціў хлопчыкаў і дзяўчынак шчодрымі падарункамі, у якіх было шмат цукерак, іншых прысмакаў. Да сямейнага святочнага стола кожнаму працаўніку ДБУ №34 прэзентаваны прадуктовы набор на суму ў некалькі соцень тысяч рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.