Лепельскія піянеры віншавалі сваю арганізацыю

Нядаўна шматлікая піянерская арганізацыя “Ветразь” гімназіі імя І. Ерашова  ўрачыста адзначыла дзень нараджэння піянерыі Беларусі. Адбылася акцыя “Піянерскі аб’ектыў”, пад час якой кожны, хто пажадаў, змог пакінуць на памяць фота з віншавальнымі пажаданнямі.

Піянеры прадэманстравалі агітацыйны відэаролік “Уступай у рады БРПА”, правялі прэзентацыю з малюнкамі “Пажадай любімай дружыне” і конкурс малюнкаў “Піянер будучыні”. Інфармацыя пра гэтыя мерапрыемствы трапіла на агульны стэнд “Веснік гімназіі”.

Уладзімір МІХНО.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.