Лепяльчане продемонстрировали высокое исполнительское мастерство

1521544727_26Пад такім дэвізам у Міёрах прайшоў абласны конкурс клубаў “Ветэран” і ветэранскіх творчых калектываў. Лепельшчыну прадстаўляў аднайменны народны клуб раённага Дома культуры. Гаспадары прынялі гасцей цёпла, ветліва. Адбылася сустрэча даўніх сяброў, многія памятаюць адзін аднаго яшчэ з часоў працы на прадпрыемствах.
Лепяльчане прадэманстравалі высокае выканальніцкае майстэрства. Удзельнік клуба Ігар Сакалоў стаў дыпламантам трэцяй ступені ў намінацыі “Лепшы вакаліст”. Ён выканаў класічную песню “О, солнце моё!”. Ігар Якаўлевіч — ветэран Узброеных Сіл, афіцэр у адстаўцы, пасля выхаду на пенсію прыехаў на Лепельшчыну. У клубе “Ветэран” выступае больш за пяць гадоў. За гэты час удзельнічаў амаль ва ўсіх мерапрыемствах клуба, неаднаразова быў адзначаны дыпломамі розных конкурсаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.