Лес возле Слободы стал чище. Интересно, почему…

Пра тое,  што ў наваколлях аграгарадка Слабада лес стаў намнога чысцейшы, дакладна ведаюць вучні мясцовай школы. У мінулую суботу яны, як і тысячы валанцёраў па ўсёй краіне, далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”. Разам з работнікамі Слабадскога лясніцтва  школьнікі прыбіралі смецце ў лясным масіве паміж Слабадой і Велеўшчынай.

Напрыканцы акцыі лесаводы пачаставалі школьнікаў салодкімі прысмакамі, а ляснічы Слабадскога лясніцтва Дзмітрый Каротчык  уручыў на памяць невялікія сувеніры.

Валерый Тухта

На здымку: ляснічы Дзмітрый Каротчык з лепшымі ўдзельнікамі акцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.