Летась у Віцебскай вобласці зарэгістравана 79 фактаў фальшываманецтва

79160556_35459 Летась у Віцебскай вобласці зарэгістравана 79 фактаў фальшываманецтва, з якіх раскрыта сем і ўстаноўлена адна асоба. З абароту канфіскавана падробленых звыш 1,2 млрд руб. Спецыфіка выяўлення фактаў фальшываманецтва заключаецца ў тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў у сувязі з выяўленнем «фальшыўкі» затрымліваюцца грамадзяне, якія нават не ведаюць, што збываюць падробленыя купюры. Такія «добрасумленныя збытчыкі» да адказнасці не прыцягваюцца.

Збытам прызнаюцца любыя дзеянні, звязаныя з выпускам падробленых грошай або каштоўных папер у абарачэнне, пры гэтым не мае значэння, хто іх збываў і якім чынам яны апынуліся ў вінаватага (сам вырабіў, атрымаў пры здачы). Галоўнае, каб вінаватая асоба ўсведамляла, што збывае падробленыя грашовыя знакі ці каштоўныя паперы.

Аналіз сітуацыі паказвае, што часцей за ўсё ў абароце падробленыя долары ЗША (48 фактаў — пераважна купюры наміналам «100»), расійскія рублі (26 — купюры «1000» або «5000»), еўра (3 — купюры «100», «50», «20» адпаведна), беларускія рублі (у 2015 годзе два факты — купюры «100» і «200» тысяч).

Фальшывая валюта паступае ў Рэспубліку з-за мяжы і адрозніваецца часцяком высокай якасцю вырабу. Нацыянальную валюту падрабляюць саматужна, з выкарыстаннем капіравальна-размнажальнай тэхнікі.

Будзьце ўважлівыя!

 Аляксей КАСЦЕНКА,

оперупаўнаважаны ГБЭЗ

Лепельскага РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.