Летнік у Бароўцы, што на Лепельшчыне

“Чыстая талерка”

У летніку наладзілі спаборніцтвы між атрадамі. Дзеці спаборнічаюць, хто зробіць лепшую газету, хто лепей выступіць на сцэне пад час святочных мерапрыемстваў, у каго самы акуратны і чысты пакой. А нядаўна ў сталовай наладзілі конкурс чыстых талерак.

 

Па выніках спаборніцтваў дзеці атрымліваюць зорачкі. У якога атрада іх будзе болей, той мае шанец першым з’ездзіць у Бярэзінскі біясферны запаведнік і пакаштаваць прызавога торта.

Старая казка на новы лад

Вельмі спадабаўся дзецям музычны конкурс “Старая казка на новы лад”. Вядомую казку “Курачка Раба” атрады паказалі ў выглядзе камедыі, трагедыі, трылера. Шосты і пяты атрады зрабілі мюзікл паводле казкі — і перамаглі. Вызначыліся Крысці­на Царова (аўтар мюзікла), Ганна Пугачова, Павел Насеннік, Ілья Голуб, Раман Сыс.

Ранальда паедзе ў Оршу

Футбалісты з летніка прынялі ўдзел у адборачным туры спаборніцтваў “Скураны мяч”. Выступалі ў Гарадку, дзе футбольная каманда з раёна заняла першае месца на занальных спаборніцтвах. Неўзабаве юныя футбалісты паедуць у Оршу на рэспублі­канскія спаборніцтвы. Сярод іх — Юрый Малаханаў, якога ў Бароўцы называюць Ранальда.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.