Лето — прекрасное время для оздоровления

Наведваючы Лепельскі МКК, звярнула ўвагу на групу дзяцей з двума дарослымі, якія ў спёку адпачывалі на пакрывалах у засені вялікіх дрэваў.

Кожны з малых займаўся сваёй цікавай справай: адны малявалі, іншыя займаліся з пластылінам, хтосьці гартаў кніжкі.

З аднаго боку, гэта выглядала незвычайна, з другога — вельмі міла.

Як аказалася, выхаванцы з ясляў-сада №2 разам з выхавальнікамі Палінай Спічонак і Таццянай Прускай вынайшлі новы від адпачынку. Пасля смачнага сняданку, запяканкі з разынкамі, вырашылі пасядзень на прыродзе па-хатняму. Цікава тое, што дзецям ідэя спадабалася. Яны адчувалі сябе вельмі камфортна і ў той жа час у новай абстаноўцы, што вельмі важна у выхаваўчым працэсе.

Як кажуць псіхолагі, від дзейнасці з дашкольнікамі трэба часта мяняць, тады не страчваецца цікавасць да пазнання новага.

— Мы тут разглядаем розных казюлек, расліны і кветкі. Цяпер ведаем, як яны называюцца, — кажа Сямен Алецкі. — А яшчэ мой дзядуля сапраўдны рыбак, які бярэ мяне з сабой на возера.

— А мой тата працуе тут, на малаказаводзе. — кажа Ягор Калбаса.

Як аказалася, многіх дзяцей бацькі рупяцца на Лепельскім МКК. На мой погляд, вельмі зручна, што каля працы знаходзіцца і дашкольная ўстанова. Часта назіраю, як забраўшы дзіця з сада, бацькі ідуць разам з імі дадому пасля працоўнага дня…

Гэта самыя прыемныя моманты жыцця!

Наталля Храпавіцкая.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.