Лидеры профсоюзного движения поздравили трудовую династию Лейко

Яшчэ ў савецкі час гонарам працоўных калектываў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў былі дынастыі работнікаў, калі ў арганізацыях або на прадпрыемствах працавала па некалькі пакаленняў, назапашваючы і перадаючы багаты вытворчы вопыт. Вельмі прыемна, што гэта цудоўная традыцыя жыве і ў цяперашні час. У сельскагаспадарчым вытворчым філіяле (СВФ) “Заазере” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню працы, была ўшанавана працоўная дынастыя Ляйко. Некалькі пакаленняў гэтай сямі па-ранейшаму шчыруюць у роднай арганізацыі.

Пачатак роду паклалі Уладзімір Іванавіч і Софя Дзмітрыеўна Ляйко, якія прыйшлі на працу ў калгас імя Калініна Воранскага сельсавета ужо ў далёкім 1959 годзе. Муж працаваў трактарыстам, перад выхадам на заслужаны адпачынак асвоіў і некалькі гадоў выязджаў у поле на МТЗ-82. Жонка ж усё жыццё адпрацавала жывёлаводам. Сваю любоў да зямлі бацькі перадалі і сваім дзецям. Сын Аляксандр таксама ўсё працоўнае жыццё звязаў з калгасам імя Калініна, а пасля яго перайменавання — з СВФ “Заазере”.

Многія ўважлівыя чытачы раённай газеты памятаюць рэпартажы з палёў, дзе галоўным героем быў Аляксандр Ляйко — трактарыст, камбайнер, машыніст корманарыхтоўчага комплексу, кіроўца пагрузчыка — адразу не пералічыць асвоеную ім тэхніку. У калгасе імя Калініна, а затым у СВФ “Заазере” Аляксандр Уладзіміравіч адпрацаваў больш за 44 гады.

Другі сын Вячаслаў атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю і цяпер працуе інжынерам па ахове працы СВФ “Заазере” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, а таксама ўзначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю філіяла. Усе мерапрыемствы і падзеі, звязаныя з роднай гаспадаркай, Вячаслаў Уладзіміравіч прапускае праз сваё сэрца.

Дачка, Святлана Хвошч, працуе аператарам машыннага даення на робатызаваным малочнатаварным комплексе ў вёсцы Юркоўшчына. Гэты комплекс стаў другім робатызаваным у гаспадарцы пасля старалепельскага, але па шэрагу вытворчых паказчыкаў займае 1 месца ў раёне.

У святочны дзень на сцэну былі запрошаны Софя Дзмітрыеўна (Уладзімір Іванавіч, на вялікі жаль, пайшоў з жыцця), яе дзеці, зяць Іван Хвошч, трактарыст з амаль 30-гадовым стажам, унук Максім, а таксама нявестка Алеся Ляйко. Яшчэ некалькі прадстаўнікоў гэтай слаўнай сямі па розных прычынах не змаглі прыбыць на свята.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СВФ “Заазере” Сяргей Маркавец заўважыў:

— Перад правядзеннем мерапрыемства мы падлічылі агульны стаж дынастыі сямі Ляйко. Аказваецца, ён налічвае 219 гадоў!

Шчырыя словы віншаванняў у адрас прадстаўнікоў працоўнай дынастыі выказалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома і старшыня абласнога абяднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.

Звятаючыся да гасцей з прывітальным словам, Юрый Дзеркач сказаў:

— Уражваюць працоўныя дасягненні вашай сямі. Яны важкія, маюць вялікую долю ў дасягненнях усёй гаспадаркі. Аднак найперш я схіляю галаву перад Софяй Дзмітрыеўнай і памяццю Уладзіміра Іванавіча за тое, што яны змаглі выхаваць такіх жа добрых, працавітых дзяцей, перадаць ім любоў да роднай зямлі, да сваёй сялянскай справы, а яны ў сваю чаргу паспяхова перадаюць яе сваім дзецям.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.