Литературно-концертная программа — на берегу Лепельского озера

650fb22a-4503-44b4-a4c8-6feaf185e03d5884556a-6449-4aca-86eb-92d8c732b6ecc845a0de-2b69-47b9-a547-d311ec121b51f8cc19e6-45fc-49f9-8e86-bbffd920a23dНа Дзень Перамогі ў горадзе Лепелі Віцебскай вобласці выдалася яснае, сонечнае надвор’е, па небасхілу толькі перыядычна праплывалі невялікія кучавыя воблакі. Таму паўсюдна было цёпла і ўтульна, шматлюдна, у тым ліку і ў цэнтральным гарадскім парку, на ўлонні цудоўнай прыроды, маляўнічым узбярэжжы возера Лепельскае. Многія мясцовыя жыхары прыйшлі сюды сем’ямі, разам з дзецьмі, каб убачыць цікавыя святочныя імпрэзы, якія былі тут анансаваны. Прынамсі, на танцавальнай пляцоўцы была разгорнута літаратурна-канцэртная праграма. Адкрыла яе ўступным словам кіраўнік народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток” раённага Дома культуры Аксана Захаронак. Затым слова было дадзена члену ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэсе Святлане Якубоўскай, якая зычным, мілагучным голасам прадэкламавала свае вершы “76-я вясна над светам сонца запаліла…”, “Памяць”, “Гараць брусніцы кропелькамі слёз…”,“Сцяг Айчыны маёй”, “Ходзіць шчасце сцяжынкамі роснымі…” і іншыя. Са сваімі паэтычнымі замалёўкамі пазнаёмілі прысутных таксама ўдзельнікі народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток” Вера Бародзіч і Валянціна Ясень. Чытанне вершаў суправаджалася аптымістычнымі эстраднымі песнямі патрыятычнай тэматыкі ў выкананні вакальнай групы “Беражніцы” Каменскага сельскага Дома культуры. Выдатнай узнагародай нераўнадушным творчым людзям сталі апладысменты ўдзячных гледачоў.

У той святочны, радасны дзень да мікрафона на танцавальнай пляцоўцы мог падысці любы жадаючы, каб прачытаць любімы верш або праспяваць песню. Асабліва запомнілася выкананне школьнікам Багданам Багамолавым эстраднай песні “Прадзядуля”.

Прытым кранальныя паэтычныя радкі, яркія іх вобразы і параўнанні, а таксама захапляльныя музычныя мелодыі, дзякуючы сучаснай гукаўзмацняльнай апаратуры, шырока разносіліся па наваколлі, былі добра чутны ў розных кутках цэнтральнага гарадскога парка, у тым ліку каля фантана і нават у тым месцы, дзе працавала паходная ваенная кухня і кожны жадаючы мог пакаштаваць сапраўднай салдацкай грэчневай кашы, запраўленай мясной тушонкай. Так што тут у Дзень Перамогі гарманічна спалучалася прыемнае знаёмства са звычайнай ежай абаронцаў Айчыны з адначасовай высокай маральнай, духоўнай загартоўкай і гэта ўзнімала настрой людзей, рабіла іх бадзёрымі і жыццярадаснымі.

 Тэкст і фота Мікалая ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.