Лось выходит на дорогу

117990_orНядаўна на трасе Мінск – Віцебск на ўчастку, які праходзіць праз тэрыторыю Бярэзінскага біясфернага запаведніка, зноў адбылася жудасная аварыя з-за выхаду на дарогу лося. З боку Мінска ехала машына, у якой знаходзіліся некалькі чалавек. За рулём сядзеў бацька. Побач з ім на пярэднім пасажырскім сядзенні быў пяцігадовы сын. Хлопчык сядзеў у спецыяльным дзіцячым крэсле, прышпілены. Магчыма апошнія абставіны і захавалі яму жыццё. На заднім сядзенні адразу за кіроўцам сядзела жонка, а справа ад яе сяброўка.

Лось на дарогу выскачыў, як заўсёды, абсалютна нечакана. Ад рэзкага ўдару машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху, адтуль – далей у кувет, дзе яна спынілася, урэзаўшыся ў тоўстае прыдарожнае дрэва.

У выніку аварыі кіроўца загінуў на месцы. Жонка з цяжкімі траўмамі была дастаўлена ў бальніцу. Другая пасажырка і хлопчык аддзелаліся лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Па факце ДТЗ і смерці праводзіцца следства. У сувязі з тым, што аварыі з удзелам дзікіх жывёл апошнім часам пачасціліся, звяртаемся да аўтамабілістаў і просім іх быць больш уважлівымі на дарогах, выбіраць аптымльную хуткасць і стыль руху.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.