Лучшие учащиеся средней школы №1 получили стипендии от медицинского центра «Ладэ»

stipendiyaМедыцынскі цэнтр “Ладэ” ў чарговы раз парадаваў стыпендыяй лепшых вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Лепеля”. Трэба сказаць, што сума стыпендыі даволі вялікая — 100 рублёў. Аднак яна заслужаная,бо такую ўзнагароду атрымліваюць толькі лепшыя з лепшых.
Супрацоўніцтва ўстановы з цэнтрам доўжыцца ўжо на працягу васьмі гадоў. На гэты раз стыпендыю атрымалі Арцём Пшонка з дзясятага «А» класа, Анастасія Алейнік (дзясяты «Б») і Таццяна Крыцкая, вучаніца дзявятага «В» класа. Гэтыя навучэнцы вызначаюцца не толькі выдатнай вучобай, а і актыўнай дзейнасцю, якая праслаўляе школу на розных узроўнях.
Калісьці ў сярэдняй школе №1 вучыўся вядомы кардыёлаг, прафесар Уладзімір Гарбачоў, бацька дырэктара ААТ “Ладэ” Уладзіміра Гарбачова. Прыемна адзначыць, што сын і зараз не парывае сувязь з установай адукацыі.
Н. МІЦЬКІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.