Матэрыяльная дапамога шматдзетным сем’ям

— Неаднаразова чула аб тым, што сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, выплочваецца адзінаразовая матэрыяльная дапамога. Хацелася б даведацца аб гэтым падрабязней, — з такім пытаннем звярнулася на адрас рэдакцыі наша чытачка Таццяна Каваленка.
Кампетэнтны адказ мы атрымалі ў начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Васіля Рававога, які адзначыў: “Лепельскім райвыканкамам у рамках падпраграмы 1 “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016 — 2020 гады” прынята рашэнне аб дадатковай сацыяльнай падтрымцы ў выглядзе выплаты адзінаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у памеры 25,00 рублёў на кожнага навучэнца агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), зарэгістраваным па месцы жыхарства (месцы знаходжання) ў Лепельскім раёне.
Выплата ўказанай адзінаразовай матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца на аснове асабістай заявы грамадзяніна ў раённую камісію пасля прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі на аказанне матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года пры наяўнасці наступнага пакета дакументаў: пашпарта або іншага дакумента, які пацвярджае асобу заяўніка (арыгінал і копія), даведкі з месца жыхарства і аб складзе сям’і, даведкі з устаноў адукацыі, якія пацвярджаюць атрыманне адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), пасведчання шматдзетнай сям’і або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць яе статус, — арыгінал і копію, а таксама дагавор на адкрыццё рахунку ў ААТ “ААБ “Беларусбанк” на імя заяўніка (арыгінал і копію).
Дакументы прымаюцца і рэгіструюцца да першага кастрычніка бягучага года дзяржаўнай установай “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна”.
Прыём заяў ажыццяўляецца ў кабінеце №1 з васьмі да трынаццаці і з чатырнаццаці да сямнаццаці гадзін у рабочыя дні.
Неабходныя звесткі можна атрымаць па тэлефоне 4-37-88.
Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.