Медалі чакаюць уладальнікаў

У ДКУБП “Лепельская ПМК-75” рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы па розных відах спорту, вядзецца мэтанакіраваная работа па ўсталяванні здаровага ладу жыцця. Пераможцы і прызёры спартыўных баталій заахвочваюцца маральна і матэрыяльна. Прытым для ўзнагароджвання лепшых спартсменаў загадзя вырабляюцца на спецыялізаваным прадпрыемстве ў Мінску залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі. Так, яшчэ некалькі тыдняў застаецца да пачатку спаборніцтваў па настольным тэнісе — цікавай, захапляльнай гульні, якая нікога не пакіне раўнадушным, а ўжо выраблены і чакаюць сваіх уладальнікаў прыгожыя медалі з выгравіраванымі на іх словамі: “Турнір па настольным тэнісе ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, 2014 год”.
Новы асфальт
Новае асфальтавае пакрыццё з’явілася сёлета на некаторых участках вуліц і дваровых тэрыторый горада. Так, заасфальтаваны ўчасткі вуліц Карла Маркса, Дэпоўская, Барысаўскі тракт. Асфальт на апошняй насупраць выезду на Забаенне, дарэчы, выклікаў вельмі шмат нараканняў аўтамабілістаў і пешаходаў, як і стан праезнай часткі скрыжавання Барысаўскага тракту і вуліцы Валадарскага. А пра яміны ў двары крамы №9 і на ўездзе ў прадпрыемства гарпалівазбыт увогуле хадзіла нядобрая пагалоска, многія аўтамабілісты ўказвалі на падрапаныя аўтамабілі. Усе гэтыя праблемныя ўчасткі закрылі новым асфальтам працаўнікі Лепельскага філіяла ДРБУ №202. Агулам яны выканалі работ на 535 мільёнаў рублёў, заказчыкам выступала ЛКУВП ЖКГ “Лепель.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.