Месячнік бяспекі

Лепельскі райвыканкам інфармуе аб правядзенні Месячніка бяспекі ўмоў і аховы ў арганізацыях раёна з 25 лістапада па 24 снежня бягучага года. Мэтай правядзення месячніка з’яўляецца забеспячэнне бяспекі, умоў і аховы працы, выкананне правілаў пажарнай бяспекі, захаванне належнага стану тэрыторый арганізацый і прылеглых да іх тэрыторый.
ДОБРА-ЎПАРАДКАВАННЕ

Значную дапамогу ў выкананні работ па добраўпарадкаванні ў Слабадскім сельсавеце аказваюць шэфы — раённае вытворчае ўпраўленне “Лепельрайгаз”, Лепельскае ўпраўленне мантажных спецыяльных работ КУП “Віцебскаблдарбуд” і СВП “Пражэктар” РУП “Віцебскхлебпрам”. Толькі ў апошні час было убрана і вывезена смецце з могілак у вёсках Аношкі, Далікі, Свядзіца, аграгарадку Слабада, ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі смецця ў Велеўшчыне.

АСФАЛЬТ НА ФЕРМЕ

Работнікі ДБУ-34 добра¬ўпарадкоўвалі малочнатаварную ферму аграгарадка Слабада СВП “Пражэктар” РУП “Віцебскхлебпрам”. Яны выконвалі разнастайныя земляныя работы і рабілі асфальтабетоннае пакрыццё навакольнай тэрыторыі, для чаго выкарысталі 300 тон асфальту.

ЗАВАЯВАЛІ ПЕРШАЕ І ТРЭЦЯЕ МЕСЦЫ

У Ляхавічах Брэсцкай вобласці прайшоў Міжнародны турнір па дзюдо сярод юнакоў 1998 — 2000 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел мацнейшыя юныя спартсмены з усёй Беларусі, а таксама з некалькіх гарадоў Расіі. У кожнай вагавой катэгорыі змагаліся за перамогу каля трыццаці дзюдаістаў. Паспяхова выступілі ў гэтых спаборніцтвах выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”. Першае месца ў вагавой катэгорыі да 66 кілаграмаў заваяваў Дзмітрый Грук, а яго сябар па камандзе Арцём Глушанок у катэгорыі да 50 кілаграмаў стаў трэцім.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.