Международный фестиваль «В гости к Лепельскому Цмоку»

c1516e827dfd3e1e207f971f1cfc19ae-thumb-735x1500Міжнародны фестываль “У госці да Лепельскага Цмока”, які ўжо не першы год праводзіцца ў Лепелі, заўсёды становіцца яркай і незабыўнай падзеяй. Правядзенне сёлетняга фестывалю запланавана на 20 жніўня, 11 гадзін.
Шмат прыемных сюрпрызаў для гасцей свята будзе падрыхтавана на Музычным алімпе ва Урочышчы Цмока ў гарадскім парку. З 11.00 да 11.20 прывітаюць гасцей арганізатары мерапрыемства. З 11.20 да 12 гадзін пройдуць прэзентацыі ўдзельнікаў фестывалю. Цудоўны настрой, зарад творчай энергіі і бадзёрасці падораць гледачам маладзёжны этнапраект “Патрыцыя-Гарэза” і выступленні іншых дараванняў. З 13.00 да 13.30 парадуюць гасцей фольк-этнагурт “Малала”, з 13.30 да 14.00 — фальклорны гурт “Варган” з г.Полацка, а з 14.00 да 14.40 — музычны гурт “Лепшы квас”. Сучасная музыка ў стылі поп-панк-рок нікога не пакіне раўнадушным. З 14.40 да 15.20 для гледачоў будзе падрыхтаваны творчы сюрпрыз ад поп-рок-гурта “Тутэйшыя”. З 15.20 да 16 гадзін можна будзе пачуць новую музыку ў спалучэнні беларускага фальклору, еўрапейскага этна-джаза і лаціна-амерыканскага танга ў выкананні дуэта “Агата”. З 16.00 да 16.40 сваім выканаўчым майстэрствам парадуе гурт “Harmonic Style Project”. З 16.40 да 17.40 гледачы змогуць пачуць аўтарскія песні на словы беларускіх паэтаў, спевы Зміцера Вайцюшкевіча. З 17.40 да 18.30 гледачоў сустрэне традыцыйны ўдзельнік фестывалю — фольк-рок-гурт “Рокаш”. З 18.30 да 19.00 госці фестывалю змогуць далучыцца да “Спеўнага сходу” з Сержуком Доўгушавым, з 19.00 да 20.30 гасцей парадуюць легенда беларускага фальклору Алег Хаменка і гурт “Палац”. З 20.30 да 22.00 усе цёпла прывітаюць гасцей з Украіны — гурт “TaRuta”.
На дзіцячым пагорку ў 12 гадзін 30 хвілін казачніца Ларыса Рыжкова (гурт “Калыханка”) наладзіць для дзетак казкі, гульні і забаўлянкі. Для самых маленькіх гасцей свята адбудзецца лялечны спектакль у выкананні сапраўдных артыстаў.
У танцавальнай лагчыне для самых актыўных і цікаўных пройдуць майстар-класы па музыцы, спевах, танцах і г.д. Будзе арганізаваны майстар-клас па традыцыйных танцах ад гурта “Варган” (г.Полацк). Гледачам будуць раскрыты шматлікія таямніцы беларускай культуры. У 15 гадзін адбудзецца прэзентацыя кнігі “Кулінарная спадчына Лепельшчыны”.
Даліна майстроў пазнаёміць гледачоў з таленавітымі людзьмі, якія сваімі рукамі ствараюць цуд. Госці фестывалю змогуць набыць унікальныя рэчы, сапраўдныя творы мастацтва і народных промыслаў.
А вось на Кулінарным востраве будзе панаваць магія смаку. Гасцей сустрэнуць лепшыя кулінары, гаспадары аграсядзіб і ўвішныя гаспадыні.
На турыстычным узбярэжжы можна будзе пазнаёміцца з турыстычнымі ўстановамі Беларусі, якія прапануюць паслугі на любы густ і магчымасці.
Надоўга запомніцца гасцям адмысловае шоу паветраных змеяў у Магічным яры. Да ўдзелу ў шоу дапускаюцца іншыя неапазнаныя лятучыя аб’екты. Самыя загадкавыя і міфічныя будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Наведайце фестываль, і няхай кожнаму з гасцей ён падорыць сапраўднае свята!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.