Мільён пасажыраў

images (1) Філіял “Аўтатранспартнае прадпрыемства №14 горада Лепеля” ААТ “Віцебскаблаўтатранс” абслугоўвае насельніцтва Лепельскага і Докшыцкага раёнаў і за дзесяць месяцаў бягучага года перавезла адзін мільён 50,2 тысячы пасажыраў, што на 2,6 працэнта больш за адпаведны перыяд летась. Грузавым аўтатранспартам прадпрыемства дастаўлена па прызначэнні 244 тысячы тон народнагаспадарчых грузаў, што амаль у паўтара раза больш мінулагодняга.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.