Міжнароднае супрацоўніцтва

У рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва еўрапейскіх асабліва ахоўваемых тэрыторый у Бярэзінскім біясферным запаведніку знаходзіліся супрацоўнікі аддзела навукі і маніторынгу Кампіноскага нацыянальнага парку Польшчы энтамолаг Давід Марчак і арнітолаг Данута Пеплоўска-Марчак.

Вучонымі былі адзначаны вялікія папуляцыі рэдкага віду матылькоў тарфяніковая жаўтушка і таўстагалоўка марфей. Выяўлены таксама жукі златка цёмнахвойная, зялёны ўсачак і крываногая лептура. У ходзе арніталагічных даследаванняў вывучана размеркаванне казадоя звычайнага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.