Міжнародны турнір у Лепелі

Адбыўся міжнародны турнір па гандболе сярод ветэранаў “Летні кубак г. Лепеля”. Дзевяць каманд з Расіі, Украіны, Беларусі спрачаліся за галоўны трафей. У выніку першае месца заваявала кіеўская каманда СК “Легіён XXI”, перайграўшы ў фінале гандбалістаў падмаскоўнага Каралёва. Трэцяе месца занялі спартсмены з Наваполацка. Лепельскія гандбалісты ўвайшлі ў пяцёрку мацнейшых. Лепшым гульцом прызналі Юрыя Кіяніцу з каманды-пераможцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.