Многие видели в жилой застройке, на обочинах дорог автомашины, которые неисправные, годами не используются

utilizatsiy_700_auto

Многія бачылі ў жылой забудове, на ўзбочынах дарог аўтамашыны, якія няспраўныя, гадамі не выкарыстоўваюцца, загрувашчваюць тэрыторыю, перашкаджаюць пад’езду машын спецыяльнага прызначэння і г.д. На пасяджэнні райвыканкама прынята адпаведнае рашэнне ў рамках выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2013 года №36 “Аб некаторых пытаннях прымусовай адбуксіроўкі (эвакуацыі) транспартных сродкаў”.
Сэнс рашэння ў наступным. Прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартных сродкаў з выкарыстаннем сродкаў эвакуацыі ў Лепельскім раёне ажыццяўляецца камунальным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бароўка». А дзе ж мяркуецца паркаваць такую тэхніку? Захоўванне — на ахоўваемай стаянцы, якая належыць Лепельскаму райспажыўтаварыству (горад Лепель, вуліца Чуйкова, 111).
КУВП «Бароўка» на работы (паслугі) па прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі) транспартных сродкаў, а раённае спажывецкае таварыства райспажыўтаварыства па іх захоўванні прымяняюць тарыфы, зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.