Моцная “пяцёрка”

IMG_0327 У раённым выканаўчым камітэце адбылося ўшанаванне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На свята былі запрошаны самі вучні, бацькі і настаўнікі. З вуснаў намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Нікіціна і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Валерыя Быкава прагучала падзяка ў адрас мясцовых “зорачак” і пажаданне ярка зазіхацець на рэспубліканскім небасхіле.IMG_0308
Пераможцамі і прызёрамі сталі Аляксандра Галіновіч (нямецкая мова, настаўнік – Святлана Шакура, ДУА “Гімназія ім. І.М. Ерашова”), Сафія Касцюковіч (матэматыка, Людміла Кажан, гімназія), Аляксей Гапееў (фізіка, Валянціна Ерашова, гімназія), Таццяна Матлаш (хімія, Надзея Мікулёнак – ДУА ”Бароўская сярэдняя школа”), Вікторыя Шабуня (біялогія, Алена Сільвановіч, ДУА “Сярэдняя школа №1”).
Хутка нашы разумнікі прадэманструюць клас па вучэбных прадметах на рэспубліканскім узроўні. Аднак нават у далёкім Брэсце ці Мазыры яны будуць лавіць “флюіды” падтрымкі ад родных і бацькоў.

IMG_0319

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.