Мороженое «Лепелька» с голубыми глазами

img_0383
Не так даўно ў маразільнай камеры знайшоў пачак  марожанага. Быў вельмі рады,  бо звычайна гэты ласунак у мяне не залежваецца. А тут раптам схаваўся сярод “вечнай мерзлаты” салодкі прыемны пачастунак.
Марожнаеа ахвотна з’еў і выкінуў упакоўку ў сметніцу, ды раптам звярнуў увагу, што на ўпакоўцы — вялікія блакітныя вочы. Яны настолькі сімпатычныя, што я нават пашкадаваў, што так радыкальна расстаўся з ласункам. Пасля задумаўся: чыё ж гэта марожанае? На смак — дакладна “Лепелька”. Лепельскае марожанае не пераблытаеш з іншым. Аднак жа гэтыя блакітныя вочкі! Раней не бачыў іх на ўпакоўках з лепельскай прадукцыяй.
Калі ж па журналісцкіх справах наведаў філіял “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” і трапіў да спецыяліста па маркетынгу філіяла Марыны Вершалоўскай, на стале спецыяліста зноў убачыў тыя самыя блакітныя вочы… Кінуў запытальны позірк на сваю суразмоўцу. Яна ж адказала:
— Гэта рэстайлінг — новы стыль упаковак марожанага, якія мы распрацавалі нядаўна.
— Аднак навошта было мяняць ранейшы дызайн, да якога ўжо прывык пакупнік? Ваша марожанае пазнавалі і па ўпакоўцы, і на смак.
— Жыццё не стаіць на месцы. Акрамя таго, што прадпрыемства выпускае новыя віды прадукцыі, мы таксама сочым за павевамі часу і кан’юнктурай рынку. Скажам так, ранейшыя ўпакоўкі маральна састарэлі.
— Вы хочаце сказаць, што па абгортцы сустракаюць, але ж праводзяць усё роўна па якасці. А на падставе чаго вы прыйшлі да высновы, што марожанае трэба па-новаму “апрануць”?
img_0373— Правялі маркетынгавыя даследаванні. Зрабілі маніторынг рынку марожанага, дзеля чаго заходзілі як на беларускія, так і замежныя сайты. Наўпрост вывучалі ў магазіне пакупніка — хто ў асноўным набывае наша марожанае.
— І хто ж?
— Каля трыццаць пяці працэнтаў — гэта дзеці, альбо дзеці з бацькамі. Набываюць, вядома ж, і дарослыя.
— Як распрацоўвалі новы дызайн?
— Было прапанавана некалькі варыянтаў, у аснову якіх ляглі і смайлікі, і “выбух”, і халодная віхура. Спыніліся на вось гэтых, якія вы бачыце.
— І як будзеце зараз іх рэкламаваць?
— Ужо рэкламуем. Аформілі і размясцілі ў Віцебску чатыры банеры з выявай марожанага. У хуткім часе будзе запушчана рэклама па радыё “Віцебск”, “Рокс” і “Еўропа плюс”. Запускаем банер-рэкламу і ў інтэрнэце.
— Ці адаб’ецца новы дызайн упакоўкі на цане прадукцыі?
— Ні ў якім выпадку. Кошт можа вырасці толькі пры падаражэнні інгрэдыентаў, з якіх вырабляецца сам прадукт.
— Дарэчы, хачу заўважыць, што ў нашым вясковым магазіне ваша марожанае, на жаль, істотна даражэй, чым, напрыклад, непасрэдна ў сталовай філіяла “Лепельскі МКК”.
— Так, кошты розныя. Аднак для некаторых магазінаў мы робім зніжкі. Напрыклад, у “Капеечцы”, “Дыянісе” на працягу лета і ў верасні бягучага года існавалі дзесяціпрацэнтныя зніжкі. А на некаторыя віды марожанага цэны зніжаны і ў кастрычніку.
— Над чым яшчэ працуе служба маркетынгу?
— Выйшла новая лінейка прадукцыі — ва ўпакоўцы тыпу “пюр-пак”. Спрабуем развіваць яе ў межах рэгіёна, а таксама робім рассылкі, малюем буклеты. Займаемся мадэрнізацыяй карпарацыйнага сайта “Лепелька.by”. Там увогуле мяняем структуру — мову праграмавання, усе аптымізацыі і г.д.
— Бачыў таксама яркія, з прыгожымі ілюстрацыямі аўтамабілі філіяла “Лепельскі МКК”.
— Так. Сёлета атрымалі новы аўтапарк — пяць фургонаў, адзін фургон-рэфрыжэратар — і абнавілі рэкламу на транспарце. Згодна з новым заканадаўствам мы маем права на сваім транспарце змяшчаць рэкламу без узгаднення з адпаведнымі службамі.
Гутарыў
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.