Музейная справа на Лепельшчыне загучыць на камп’ютарнай мове…

Изображение 059Не зарастае “народная сцежка” ва ўстанову культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”. І гэта зусім не выпадкова, бо тут знаходзяцца шмат цікавых, адметных экспанатаў у экспазіцыях і фондах, якія яскрава характарызуюць слаўнае гістарычнае мінулае і прыродныя асаблівасці нашага роднага краю. Лепшыя вучоныя-гісторыкі нашай краіны лічаць за гонар прыняць запрашэнне, удзельнічаць у навукова-практычных канферэнцыях “Лепельскія чытанні”, па выніках якіх выдаюцца кнігі. А колькі разнастайных выстаў, прэзентацый адбываецца ў краязнаўчым музеі?! Не злічыць. Вось і ў пачатку лютага тут пачне працаваць чарговая пад назвай “Час і грошы”, на якой будуць прадстаўлены манеты з нумізматычных калекцый.
Усё гэта не застаецца незаўважаным грамадзянамі, якія маюць пэўныя фінансавыя сродкі і прымаюць рашэнне накіраваць іх на ўмацаванне матэрыяльнай базы краязнаўчага музея. Да ліку такіх нераўнадушных людзей адносіцца і дырэктар ААТ “Ільюшынскі” Ушацкага раёна Сяргей Халімоненка, які аказаў фінансавую дапамогу нашай установе культуры ў набыцці сучаснага камп’ютара для паляпшэння доступу насельніцтва да інфармацыі аб людзях і падзеях гісторыі, арганізацыі больш надзейнага ўліку і навуковага апісання музейных прадметаў. Тым больш, што ўсіх нас аб’ядноўвае сумесная гісторыя ў глыбокай старажытнасці і ў час таго ж працяглага знаходжання Ушаччыны ў складзе Лепельскага павета (раёна) ў дарэвалюцыйны перыяд, а таксама ў 60-я гады дваццатага стагоддзя.Изображение 083
Новы камп’ютар быў уручаны дырэктару ўстановы культуры Аліне Стэльмах. Невялікая дэлегацыя з аграгарадка Ільюшына Ушацкага раёна на чале з Сяргеем Халімоненкам была ўганаравана Падзячным пісьмом, у якім выказваюцца ўдзячнасць за дабрачынны ўчынак, сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця ўсяму калектыву ААТ “Ільюшынскі”.
Пасля гэтага адбылася шчырая размова наконт далейшага супрацоўніцтва ў рабоце па прапагандзе і папулярызацыі гісторыі і культуры нашага роднага краю, у якой прыняў актыўны ўдзел і старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.