Мужчину нашли повешенным в своем собственном доме

images_cms-image-000050776Трое непрацуючых лепяльчан, 1999, 1995 і 1968 гадоў нараджэння, сталі займацца арганізаванымі дробнымі крадзяжамі. Цягнулі і прадавалі ўсё, за што можна было выручыць якія-небудзь капейкі. Асабліва ўдалым у іх “бізнесе” лічыўся крадзеж металічных вырабаў, бо металалом можна было хутка і адносна беспраблемна здаць, грошы атрымаць і тут жа набыць выпіўку і закуску. З двара лепяльчаніна з суседняй вуліцы яны сцягнулі электраправодку з машыны, у другога — печку-буржуйку.
Аднак колькі вяровачцы ні віцца, канец заўсёды знойдзецца. На след зламыснікаў выйшла міліцыя, супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа.
Старэйшы з крымінальнай троіцы ўжо неаднаразова адбываў пакаранні ў месцах пазбаўлення волі. Магчыма, апошні фактар стаў галоўным у яго рашэнні звесці рахункі з жыццём. Мужчыну знайшлі павешаным у сваім уласным доме.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.