На АЗС «заправился» бесплатно спиртным

Алег (імя зменена) рос сацыяльным сіратой. Бацькі былі пазбаўлены сваіх правоў, дзіця неаднаразова забіралася з сям’і. Сяк-так хлопец скончыў школу. Каб атрымаць прафесію, паступіў у аграрна-тэхнічны каледж на курс, куды прымалі без экзаменаў. Пакуль быў маленькі, Алега шкадавалі: “Сіротка, бедненькі.”, давалі яму амаль усё, што ні папросіць. Вось так у сацыяльнага сіраты сфарміравалася псіхалогія сацыяльнага паразіта, які жыве па прынцыпе “Мне ўсе павінны!”. Хлопец разбэсціўся канчаткова, неаднаразова ўчыняў адміністрацыйныя правапарушэнні, яго паводзіны гэтак жа неаднаразова разглядаліся на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх, але належных высноваў для сябе Алег не зрабіў, учыніў злачынства якое ўжо разглядаецца па артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Аднойчы Алег з сябрам выпівалі. Спіртное нечакана для прыяцеляў скончылася, і Алег прапанаваў:

— Затарымся на запраўцы на Чуйкова.

— А грошы? – паспрабаваў запярэчыць сябар.

— Не панікуй! Ты толькі прыкрый мяне на секунду.

Зайшоўшы на запраўку, хлопцы пакруціліся, перакінуліся парай фраз з прадаўшчыцай. Алег улучыў момант і закінуў бутэльку гарэлкі ў заплечнік. Толькі сабраліся сыходзіць, як прадаўшчыца перагарадзіла ім дарогу:

— А плаціць хто будзе?! – і паклікала з суседняга пакоя мужчын, якія дзяжураць на запраўцы.

— Не маё! Не браў! Не бачыў! Не маеце права! Вы мне ўсе павінны! – справабаў крычаць несамавіты зладзюжка, але запісы відэакамер даказвалі адваротнае.

Замест таго, каб супакоіцца і аддаць спіртное ці заплаціць за яго, Алег кінуўся ўцякаць. Хлопца хутка затрымалі. Зараз супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 206 частка 1 Крымінальнага кодэкса – грабеж.bez-nazvaniya

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.