На Лепельшчыне ў чатырохгадзінным велапрабегу ўдзельнічаў чатырохгадовы хлопчык

МішаБароўская моладзь наладзіла велапрабег. Стартавалі ў Бароўцы, затым скіравалі ў бок Старога Лядна, праз мехдвор падаліся на Слададу, адтуль праз Залучына выехалі на Полацкую трасу.

Далей маршрут веласіпедыстаў пралягаў праз Усавікі, Чарэйшчыну, зноў выехалі на Віцебскую трасу, па якой і дабраліся дадому. Удзельнічалі ў велапрабегу каля дваццаці падлеткаў. Цікава, што самаму юнаму ўдзельніку Мішу Кавалевічу ўсяго чатыры гады. Хлопчык мужна вытрымаў на сваім маленькім веласіпедзе чатырохгадзінны веламарафон, якім яго бацькі вырашылі аднойчы замяніць пасляабедзенны сон. У сваім юным узросце Міша сябруе са спортам, ходзіць з бацькамі ў паходы і па-мужчынску пераносіць вандроўныя цяжкасці.

Уладзімір МІХНО.

 На здымках: Міша Кавалевіч пад час велапрабегу.

 Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.