На маршруце Лепель-Межыца будзе хадзіць новы аўтобус

4234Аўтатранспартнае прадпрыемства №14 атрымала два новыя аўтобусы ПАЗ-4234РАП на трыццаць пасадачных месцаў кожны. Адзін аўтобус паступіў на філіял у Бягомль, другі будзе абслугоўваць лепельскія маршруты.

Мяркуецца пусціць новы аўтобус па маршруце Лепель-Межыца, а таксама абслугоўваць гарадскія пасажыраперавозкі.

Набылі таксама ў растэміноўку аўтамабіць МАЗ-6501Б5 грузапад’ёмнасцю 20,9 тоны для работы ў кар’еры і паўпрычэп МАЗ-950600 да яго грузапад’ёмнасцю 21,1 тоны. Неўзабаве новы аўтамабіль будзе задзейнічаны на ўборачнай.

 Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.