На озере в Черцах живут белые лебеди

chercy-lebedzНа возеры ў Чэрцах жывуць белыя лебедзі. Вось ужо каторы год важныя, грацыёзныя птушкі радуюць мясцовых жыхароў, гасцей, усіх, хто прыходзіць на возера. Лебедзі амаль ручныя. Падлеткі часам іх падкормліваюць. Галоўнае — не крыўдзіць, і птушка вам даверыцца.
Аднаго разу Вася Шумчанка з сябрукамі прыйшлі да сваіх любімцаў не толькі з хлебам, але і з фотакамерай. Лебедзь насцеражыўся, выцягнуў шыю, засіпеў, адчуў нешта незвычайнае. Спатрэбілася нямала высілкаў і пачастункаў, каб птушка зноў даверліва падплыла да падлеткаў. Ды ўрэшце спагада і дабрыня перамаглі. Цікаўнасць пераадолела страх. Не меней цікава было і падлеткам. Васеў мабільны тэлефон спыніў прыгожае імгненне, назаўсёды “ўвекавечыў” лебедзя на Чэрскім возеры. Здымак атрымаўся надзвычай прыгожы і каларытны, нібыта хто намаляваў птушку на люстраной азёрнай гладзі на заходзе сонца…
Апошнім часам нешта я не бачыў птушак. Куды ж яны зляцелі? А можа паціху сабе дзе гняздзяцца ў асакары? Вяртайцеся, лебедзі!
Уладзімір МІХНО.
На здымку: лебедзь на возеры ў Чэрцах.
Фота Васіля
Шумчанкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.