На сонечных крылах вясны завітала на Лепельшчыну прыгажуня-масленіца, блінамі смачнымі частавала лепяльчан

2513490.7607236_a—Масленіца ідзе — радасць і шчасце з сабою нясе! Падыходзьце, не турбуйцеся, свежымі блінамі пачастуйцеся! — шчыра заклікаюць на свята ўсіх гасцей вядучая, вясёлы скамарох, а разам з імі — і ўсе астатнія героі свята. Цудоўны падарунак падрыхтавалі ў апошні дзень Масленіцы для жыхароў вёскі Заслонава артысты клуба ваеннай часці №71327. Бадзёрыя гукі папулярных песень заклікалі мясцовых жыхароў павесяліцца і выдатна адпачыць.
Ролю вядучай свята выканала Таццяна Мішуткіна. Усіх жадаючых работнікі клуба частавалі свежаспечанымі блінамі, запрасілі паўдзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах. Мясцовыя жыхары спаборнічалі ў перацягванні каната і падняцці гіры.
Па добрай святочнай традыцыі была запалена Масленіца, што сімвалізавала развітанне з зімой і надыход вясны.
Нікога з гасцей не пакінула раўнадушным выступленне сама­дзейнага спевака Вадзіма Васіленкі, які выканаў папулярныя песні 70-х, 80-х гадоў, узнімалі настрой гледачам акорды народных песень. Разам з жыхарамі Заслонава ад душы весяліліся Зіма, ролю якой выканала Вікторыя Абчынец, Вясна (Аляксандра Падрэз), Скамарох-непаседа (Ірына Арэх). Кікімару цудоўна сыграла Людміла Піражкова. Госці ахвотна каталіся ў святочным вазку. Актыўны ўдзел у свяце прынялі і салдаты тэрміновай службы.
— На Масленіцы мы выдатна адпачылі і павесяліліся, — дзе­ліцца ўражаннямі жыхарка вёскі Заслонава Ала Ма75ксімава. — Мы з мужам, сябрамі наведваем усе мерапрыемствы, якія арганізуюцца мясцовымі артыстамі. Работнікі клуба надаюць усім святам асаблівы каларыт, робяць усё магчымае, каб мясцовыя жыхары маглі добра і змястоўна правесці вольны час. Упэўнена, што на Масленіцу нікому не прыйшлося сумаваць, выдатна адпачылі і дарослыя, і дзеці.
Свята, якое сімвалізуе завяршэнне зімы, разам са шчырай весялосцю прынесла і сапраўдную вясновую свежасць, дорыць прыліў новых сіл і прадчуванне радасных падзей.
С. МАКСІМАВА.
На здымках: звонкая Масленіца ўзнімае настрой жыхарам Заслонава.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.