На землях Лепельского лесхоза, во всех лесничествах есть территории, которые имеют ту или иную категорию статуса

lesУ Беларусі некаторым лясным масівам мяркуецца надаць статус лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці (ЛВПК). За тлумачэннямі карэспандэнт звярнуўся да начальніка аддзела лясной гаспадаркі ДЛГУ “Лепельскі лясгас” Андрэя Старынскага.
— Андрэй Віктаравіч, у лясах Беларусі ёсць тэрыторыі з асабліва ахоўваемым статусам — гэта нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі. Ёсць і асобныя, індывідуальныя аб’екты, помнікі прыроды, такія як цар-дуб у Тадуліне або камень-следавік. У нацыянальным заканадаўстве, мне падаецца, гэтых формаў дастаткова для ўстанаўлення важных прыродных аб’ектаў і наладжвання для іх належнай аховы, надання ўвагі. Навошта яшчэ новыя статусы?
— Вы правільна заўважылі, дадзеныя статусы вызначаны і зацверджаны беларускім нацыянальным заканадаўствам. Яны вывераны дзесяцігоддзямі, нашы жыхары да гэтага ўжо прывыклі. Напрыклад, ведаюць межы Бярэзінскага запаведніка, не парушаюць запаведныя тэрыторыі, калі бачаць шыльду “помнік прыроды”, адразу ведаюць што гэта такое, як правільна сябе паводзіць.
З іншага боку, мы, Беларусь, жывём у адкрытым свеце, будуем адкрытую эканоміку, гандлюем з рознымі краінамі, таму трэба арыентавацца і на міжнародныя стандарты. Адным з такіх з’яўляецца стандарт IFC. Адгружаючы на экспарт партыю піламатэрыялаў, мы ставім у дакументах спецыяльны штамп IFC. Гэта азначае, што тавар адпавядае міжнародным стандартам.
Стандартызуюцца і прыродныя багацці, лясы. Вылучаюцца шэсць катэгорый лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці, куды ўваходзяць прыбярэжныя палосы вадаёмаў, адметныя мясціны, маляўнічыя краявіды, ландшафты, нават асобныя дрэвы. Напрыклад, статус ЛВПК можна было б надаць таму ж самаму тадулінскаму цар-дубу, кедру Язэпа Мароза ў Фатыні ці, калі выпадкова знойдзецца, сасне Банкса (распаўсюджана ў Паўночнай Амерыцы). Усяго сертыфікатам ЛВПК падзяляюцца на шэсць катэгорый. Класіфікацыя доўгая, падрабязна спыняцца на ёй не буду. Жадаючыя могуць азнаёміцца з ёй на сайце ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.
— У Беларусі ўжо ёсць лясы, масівы, якія маюць статус лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці?
— Такія мясціны, ландшафты ёсць ужо паўсюдна на тэрыторыі Беларусі. Скажу нават больш, на землях нашага лясгаса, ва ўсіх лясніцтвах ёсць тэрыторыі, якія маюць тую ці іншую катэгорыю статуса ЛВПК. Пра іх можна даведацца ў леснікоў, ляснічых або, зноў жа, на сайце.
— Якія плюсы альбо мінусы можа атрымаць чалавек, калі лес каля яго вёскі атрымае статус ЛВПК? Ці зможа ён па-ранейшаму збіраць там грыбы і ягады, нарыхтоўваць дровы?
— У вядзенні сваёй дзейнасці лесагаспадарчыя ўстановы Беларусі, грамадзяне арыентуюцца на нацыянальнае заканадаўства, на статусы і абмежаванні, абумоўленыя ў першую чаргу і галоўным чынам законамі Рэспублікі Беларусь. А IFC — гэта міжнародныя вытворчыя стандарты, якія ніякім чынам не рэгламентуюць збор людзьмі ягад і грыбоў, нарыхтоўку дроў, правядзенне экскурсій на прыродзе і іншага. Для людзей не будзе ніякага адрознення. Проста работнікі лесу, праводзячы чарговыя планавыя работы, скажам, па санітарных выпілоўваннях, будуць мець на ўвазе, што вось гэты, скажам умоўна, бераг возера з’яўляецца лесам высокай прыродаахоўнай каштоўнасці, там варта быць больш абачлівым. Вось і ўсё.
У сувязі з увядзеннем новага статуса хачу звярнуцца да мясцовых жыхароў з просьбай аб дапамозе. На Лепельшчыне тысячы гектараў лясоў, работнікі лясгаса проста фізічна не змогуць абысці ўсе абшары, узяць на ўлік усе адметныя мясціны. Таму важная будзе і ваша дапамога. Калі ведаеце мясціны, дзе растуць рэдкія, чырванакніжныя расліны, водзяцца адметныя жывёлы, адкрываюцца маляўнічыя краявіды на горы або яры, берагі рэк, азёр, просім паведамляць у ДЛГУ “Лепельскі лясгас”. Мы абавязкова разгледзім кожную прапанову. Вынікі працы, спіс лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці, можна ўжо цяпер пабачыць на нашым сайце.
Васіль МАТЫРКА.

One thought on “На землях Лепельского лесхоза, во всех лесничествах есть территории, которые имеют ту или иную категорию статуса

  • 03.06.2018 в 11:54 пп
    Permalink

    Правильно, лесом надо не только пользоваться, но и охранять для потомков

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.