Напамін пра службу — медаль “За баявыя заслугі”

Сяргей Клундук са Свядзіцы — адзін з двух дзясяткаў юнакоў Слабадскога сельсавета, якім давялося выконваць інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Сяргей  — выпускнік Слабадской сярэдняй школы, пасля вучобы ў Лепельскай аўташколе ДТСАА працаваў у калгасе “Пражэктар”. У Афганістан патрапіў у кастрычніку 1988 года, калі за плячыма была большая частка тэрміновай службы. Чатыры месяцы ў асобным ракетным дывізіёне, які размяшчаўся ў Кабуле, засталіся  самымі памятнымі ў армейскай біяграфіі.  Яшчэ адным напамінам пра службу ў Афганістане з’яўляецца медаль “За баявыя заслугі”.

Валерый Тухта

На здымку: Сяргей Клундук

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.