Наркатычны ўлоў на Лепельшчыне

Па аператыўных каналах паступіла інфармацыя, што ў кватэры беспрацоўнага лепяльчаніна, 1991 года нараджэння, знаходзіцца наркатычнае рэчыва, гатовае да спажывання. Вобыск праводзілі сумесна аператыўнікі РАУС з АУУС. Улоў быў знойдзены, канфіскавана 0,94 грама марыхуаны — наркотыку расліннага паходжання. Выяўленая доза стала нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.