Народный театр “Пошук” показал свой новый спектакль

origНародны тэатр “Пошук” паказаў свой новы спектакль. Гэта пастаноўка рэжысёра Віталя Хватынца “Дэтэктар хлусні” паводле п’есы драматурга Васіля Сігарава. Больш за гадзіну на сцэне Школы мастацтваў доўжылася захапляльная сямейна-бытавая камедыя характараў. У спектаклі ігралі Васіль Матырка (муж), Вольга Марцінкевіч (жонка) і сам Віталь Хватынец у ролі гіпнатызёра.
Сваю новую пастаноўку “пошукаўцы” мяркуюць паказаць на сцэне Слабадскога СДК, у ваенным санаторыі і прыняць удзел у абласным конкурсе “Тэатральная вясна”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.