Нарыхтоўка драўніны

Які парадак нарыхтоўкі драўніны?

Сяргей Кузьмічонак,

жыхар раёна.

Згодна з Правіламі водпуску драўніны на карані, яе нарыхтоўкі ў лясах і рэалізацыі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, ордэр на нарыхтоўку драўніны на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду ў парадку ўборкі захламленасці, высечкі сухастойных, ветравальных і бураломных дрэў у аб’ёме да 15 кубаметраў выдаецца лясніцтвам па заяўным прынцыпе.

У выпадку дробнага водпуску драўніны на корані для нарыхтоўкі на ўласныя патрэбы на землях сельскагаспадарчага прызначэння выдача ордэра ажыццяўляецца лясніцтвам на падставе выда­дзенага яму юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку (лясгасам), лесасечнага білета.

Лесасечны білет на права выдалення і нарыхтоўкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у лясны фонд, у тым ліку на землях сельскагаспадарчага прызначэння, выдаецца юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку (лясгасамі), на падставе рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Сельскія выканаўчыя камітэты перадаюць спісы ўчасткаў з графічнымі матэрыяламі, на якіх магчыма нарыхтоўка дроў, у раённы выканаўчы камітэт для вынясення рашэння на права выдалення драўнінна-хмызняковай расліннасці ў парадку дробнага водпуску дроў для насельніцтва.

Драўніна адпускаецца лясніцтвам як з лесасекі, так і з прамежкавага складу па цэнах, якія сфарміраваны ў адпаведнасці з заканадаўствам  (згодна з прэйскурантам).

Андрэй СТАРЫНСКІ,

начальнік аддзела лясной

 гаспадаркі ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.