Наша сила — в единстве. Состоялся региональный форум, участниками которого стали лепельчане

Рэгіянальны форум «Беларусь адзіная», прысвечаны Году народнага адзінства, сабраў у Наваполацку прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і палітычных партый, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. У склад дэлегацыі ад Лепельскага раёна ўвайшлі старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, старшыні сельвыканкамаў, а таксама прадстаўнікі шэрага арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Абмеркаванне важных пытанняў працягвалася 3 гадзіны.

 Яшчэ да пачатку форуму адзін са спікераў — дэкан факультэта філософіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін прапанаваў удзельнікам мерапрыемства правесці шчырую, сяброўскую размову.
Форма правядзення мерапрыемства знайшла станоўчыя водгукі сярод гледачоў. Удзельнікі форуму дыскутавалі і аналізавалі актуальныя тэмы эканамічных санкцый, прынцыпы фарміравання Усебеларускага народнага сходу, перспектывы Саюзнай дзяржавы і партыйнага будаўніцтва. Была разгледжана таксама тэма ролі прадпрымальніцтва ў грамадстве, яго актыўнага далучэння да жыцця Віцебскай вобласці і ўсёй Беларусі. У дыялогу ўдзельнічалі прадстаўнікі прадстаўнікі палітычных партый і шэрага арганізацый, прадстаўнікі старэйшага пакалення і моладзь.

У якасці экспертаў выступілі аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, палітолаг Аляксей Дзермант і загадчык аддзела чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Беларусі Анастасія Баброва
Глыбока і ўсебакова была разгледжана тэма работы з моладдзю, гучалі і крытычныя заўвагі. Навапалачанка, маці 2 дзяцей, выказала думку, што грамадскім аб’яднаннем “БРСМ” часцей арганізуюцца забаўляльныя мерапрыемствы і разам з гэтым не надацца ўвага галоўнаму — патрыятычнаму выхаванню, стваральнай працы моладзі. У выніку пачалася дыскусія.

Другі сакратар абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Жанна Нарыцына падкрэсліла, што студатрадаўскі рух накіраваны менавіта на стваральную працу. Аднак не ўсе прадпрыемствах могуць прыняць падлеткаў і студэнтаў: у адных выпадках складана стварыць бяспечныя ўмовы працы для іх, у другіх — могуць быць праблемы з выплатай заробку. Маладых людзей, якія жадаюць зарабіць, даволі шмат, але не ўсіх задавальняюць умовы працы і будучы заробак, — адзначыла Жанна Нарыцына.

— Наведваючы рэгіёны, мы пераконваемся ў тым, што Год народнага адзінства — гэта не проста выраз, слоган, а тое, што напаўняецца грамадзянскім разуменнем, — падкрэсліў у завяршэнні форуму Вадзім Гігін. — У час мерапрыемства пэўныя моманты абмяркоўваліся па-новаму, а гэта вельмі важна. Беларусь адзіная, але яна разнастайная. І ў гэтым наша сіла!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.