Настроение — песенное. В душе звенит праздничная струна

img_3458Дзень горада. Святочны настрой. Раённая сталіца Лепель святкуе чарговую гадавіну. Наўкола ўсмешлівыя твары — знаёмыя і не вельмі. Шчыра ўсміхаюцца, і я ў адказ мушу ўсміхацца. Нельга інакш. Дабро нараджае дабро.
Настрой — песенны. У душы звініць святочная струна. Яе не чуюць лепяльчане, якія насустрач крочаць. Яны чуюць іншыя мелодыі. Самадзейныя артысты стараюцца развесяліць гарадскую публіку. Ім удаецца. Нязмушана прыстойваю ля кожнага гурта. Народныя каляровыя строі на зграбных прыгожых лепяльчанках лашчаць вока. Словы знаёмыя лунаюць у паветры, і мелодыі таксама. Ногі самі просяцца ў скокі. Прытупваю ў такт меладычным гукам. Спыняюся ля бароўскага падворка. Спадабаліся маладзіцы. На твар прыгожыя, і галасістыя такія! Падпяваю ды прытанцоўваю. І настрой сягае за аблокі. Дзякуй вам, стваральнікі цудоўнага фэставага настрою! Нізкі паклон за вашу працу!
Ніхто за гэта грошы не плаціць. Аднак для артыста большая радасць і каталізатар натхнення — кантакт з аўдыторыяй і, вядома ж, шчырыя і працяглыя апладысменты. Не шкадую далоняў, гучна пляскаю, аддзячваю спявачак за майстэрства.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.