Недавний пожар затронул и ее магазин, огнем был сильно повреждена кровля

_36_350590_800x600_mc Індывідуальная прадпрымальніца мае гандлёвую кропку на рынку ІП Мацешы. Нядаўні пажар закрануў і яе краму, агнём быў моцна пашкоджаны дах. Гэтым і скарыстаўся злодзей, ноччу пранік у памяшканне. Там не было нічога больш-менш каштоўнага, уцалелы тавар пасля пажару быў перавезены ў іншае месца. Аднак заставаўся камп’ютар. Зламыснік не забіраў яго ўвесь, а з сістэмнага блока дастаў усе камплектуючыя. Відаць, што меў час на выкананне сваёй задумы і інструмент для разбору камп’ютара. Урон нанёс на 514 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.