Нельзя записывать пин-код карты в легкодоступных местах

spam-i-moshenniki-v-socialnyx-setyaxПачасціліся выпадкі махлярства і крадзяжу грашовых сродкаў з дапамогай сацыяльных сетак. Іх колькасць расце, нягледзячы на ўсе папярэджанні не перадаваць даныя аб сваіх банкаўскіх картках і рахунках, не пераводзіць грошы па просьбах зламыснікаў. Аб гэтым яшчэ раз папярэджвае лепяльчан оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку РАУС лейтэнант міліцыі Іван Вайцяхоўскі.
Схема, па якой дзейнічаюць махляры, простая. Зламыснік узломвае рахунак карыстальніка і рассылае ўсім яго сябрам паведамленне з просьбай даць рэквізіты банкаўскай карты, логін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу. Матывіроўка можа быць любая: перавод грошай, аплата пакупкі анлайн і інш. Атрымаўшы даныя, махляр выкрадае ўсе сродкі з рахунку. У такіх выпадках складана пакараць зламысніка. Як правіла, ён з’яўляецца грамадзянінам іншай краіны і знаходзіцца не на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Нельга быць наіўным і меркаваць, што для захаванасці грошай на рахунку дастаткова не называць нікому пін-код банкаўскай карты. Для таго, каб не стаць ахвярай злачынства, неабходна ведаць і выконваць простыя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць крадзяжу. Нельга запісваць пін-код карты ў лёгкадаступных месцах, нікому перадаваць яго, а таксама рэквізіты карты: нумар, тэрмін дзеяння, імя і прозвішча ўладальніка. У тым ліку недаравальна пакідаць карту ў даступных месцах, дазваляць фатаграфаваць яе. Ніхто не павінен ведаць баланс вашага рахунку. Не ўводзьце пін-код карты на сайтах. Словам, будзьце абачлівымі і пільнымі. Інакш бяда падпільнуе ў самы нязручны момант.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.