Необычный урок истории для учеников Полсвижской школы

Урок “Наш край у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў” для вучняў 9 класа ДУА “Поўсвіжская базавая школа” адбыўся ў Лепельскім краязнаўчым музеі.

Адчуць і ўсвядоміць,  якія зверствы чыніў вораг на Лепельскай зямлі,якую волю і патрыятызм праявілі нашы землякі ў барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў за свабоду і незалежнасць роднага краю, сваёй краіны, які ўнёсак зрабілі лепяльчане ў абарону чалавецтва ад карычневай чумы, дапамаглі яскравыя экспанаты музея і змястоўны расказ экскурсавода.

Экскурсія была дапоўнена  дакументальнымі фільмамі “Аляксей” (да 100-годдзя з дня нараджэння А.Ф. Данукалава) і “Высата 193,5”(па пісьмах салдата, які загінуў на Лепельшчыне у час вайны.

Задумлівыя твары вучняў, іх непаддзельны інтарэс да ўбачанага і пачутага, дае надзею, што ўрок даў добры плён і стаў зернем у выхаванні гістарычнай памяці і захаванні праўды аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Свядомымі і абгрунтаванымі былі меркаванні дзевяцікласнікаў аб праекце дапаўненняў у артыкулы 15 і 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  пра неабходнасць захоўваваць праўду і памяць аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і лічыць сваім абавязкам  быць сапраўдным патрыётам сваёй Айчыны..).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.