Неоднократные нарушения общественного порядка в состоянии алкогольного опьянения

lisheniye-prav-za-alkogolnoye-opyaneniye-7-minАндрэй, 1970 года нараджэння, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, ваенны пенсіянер. Так склалася, што сямейнае жыццё ў мужчыны не заладзілася, з сям’ёй разышоўся і жыць да яе ў кватэру вырашыў не вяртацца. Рушыў да маці, якая жыве ў Бароўцы.
Жанчына сына зарэгістравала. Здавалася б, жыві спакойна, займайся аматарскай рыбнай лоўляй, летам — грыбы ды ягады. А будзе жаданне — можна і на падпрацоўку куды ўладкавацца.
Аднак мужчына выбраў іншы шлях. За неаднаразовыя парушэнні грамадскага парадку ў стане алкагольнага ап’янення яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Урэшце суд прысудзіў выслаць расіяніна за межы Беларусі. Што і было зроблена.
Не прайшло і месяца, як Андрэй зноў трапляе на вочы міліцыянерам. І зноў у Бароўцы, у стане алкагольнага ап’янення. Зараз супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.