Новая тэхніка

КУВП “Бароўка” набыла комплекс па вырабе дранкі, які працуе на базе трактара МТЗ. Яго кошт складае каля двух мільярдаў рублёў.

 Спаборніцтвы па валейболе

У раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў рамках круглагадовай спартакіяды школьнікаў адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод базавых школ раёна. Сярод хлопчыкаў перамаглі навучэнцы Старалепельскай дзіцячы сад-школы, сярод дзяўчынак — Новавалосавіцкай.

 Прызёр спартакіяды

У алімпійскім спартыўным комплексе ў Стайках пад Мінскам прайшла спартакіяда Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод СДЮШАР нашай краіны. Другое месца ў вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў заняла лепяльчанка Ганна Ганчар. Паспяхова выступіла наша зямлячка і на першынстве Віцебскай вобласці па дзюдо ў Полацку, дзе сярод спартсменак 1994 — 1998 гадоў нараджэння яна таксама заняла другі радок у турнірнай табліцы.

Перспектывы расшырэння 
Больш за 400 мільёнаў рублёў трэба заплаціць за змяненні ў генеральны план забудовы вёскі Бароўка. Новым планам будуць вызначаны пляцоўкі пад забудову пяці шматпавярховых жылых дамоў. Гэта прыдасць новы імпульс развіццю населенага пункта.

 Пахаладанне — часовае

Цыклон прынёс часовае пахаладанне, на некаторы час паказчыкі тэмпературы паветра перакрочылі ў адмоўны сектар. Паводле даных лепельскай метэастанцыі, на працягу нядзелі, 16 сакавіка, выпала шэсць міліметраў ападкаў, вышыня снегавога покрыва ў сярэднім склала адзінаццаць сантыметраў. У бліжэйшыя дні павінна пацяплець, да нас вернецца веснавое надвор’е.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.